Журы абвясціла намінантаў Прэміі Цёткі


Па выніках пасяджэнняў мастацкага і літаратурнага журы былі вызначаныя кнігі, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

Па выніках пасяджэнняў мастацкага і літаратурнага журы былі вызначаныя кнігі, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

Сёлета мастацкі спіс складае 22 пазіцыі, літаратурны – 25. Са спісамі кніг-намінантаў можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы Прэміі Цёткі 2018 сталі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік – яе ілюстратарка (выдавецтва “Галіяфы”), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” (выдавецтва “Тэхналогія”).