Пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс»


Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае пра пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс».

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае пра пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.

Абмежаванні па аб’ёме: на разгляд прымаюцца творы аб’ёмам да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі – для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).

У журы штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ірына Багдановіч, Валерый Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2018 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”.

У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка (удзельніцы), кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, дадатку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”, а таксама выданне кнігі з творамі пераможцаў.

За ходам конкурсу сачыце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.