ПЭН » Навiны » Уладзімір Някляеў – першы лаўрэат прэміі імя Арсенневай

Уладзімір Някляеў – першы лаўрэат прэміі імя Арсенневай


6 снежня ўпершыню адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі за найлепшую паэтычную кнігу, якой быў названы зборнік «Толькі вершы» Уладзіміра Някляева.

Заснавалі прэмію ЗБС "Бацькаўшчына", Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Плануецца, што яна стане штогадовай.

Прэмія названая ў гонар выдатнай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, якая пасля вайны апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

У кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

Віктар Жыбуль "Дзяцел і дупло"
Ганна Комар "Страх вышыні"
Наста Кудасава "Маё невымаўля"
Уладзімір Някляеў "Толькі вершы"
Сяргей Прылуцкі "Патрыятызм для чайнікаў"
Міхась Скобла "Камізэлька для месяца"
Андрэй Хадановіч "Цягнік Чыкага-Токіё"
Юлія Цімафеева "Цырк"

У складзе журы прэміі сёлета працавалі Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.