» » Уручэнне прэмій Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча

Уручэнне прэмій Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча


Дзве прэміі, Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча, будуць уручаныя ў адзін дзень. Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода і запрашаюць вас на цырымонію 7 снежня ў 18:00 у кнігарню Ў (праспект Незалежнасці 37А).

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Прэмія імя Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці.