Уручаная прэмія Гедройца 2017


31 кастрычніка ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2016 года.

31 кастрычніка ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2016 года. Лаўрэатам зрабіўся Зміцер Бартосік з кнігай “Быў у пана верабейка гаварушчы”. Узнагарода за першае месца – сума, эквівалентная 5000 еўра.

Другое месца – Людміла Рублеўская з кнігай “Дагератып”. Узнагарода – стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя).

Трэцяе месца атрымаў Адам Глобус за кнігу “Зваротная перспектыва”. Прыз – публікацыя кнігі ў выдавецтве «Кнігазбор».

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;
2015 — Віктар Казько “Час збіраць косці”.
2016 — Макс Шчур “Завяршыць гештальт”.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка»