Сустрэчы з удзельнікамi шорт-ліста прэміі Гедройца


Усі ахвотныя запрашаюцца паўдзельнічаць у сустрэчах-прэзентацыях удзельнікаў шорт-ліста.

З 11 па 25 кастрычніка ў кнігарні “Логвінаў” пройдзе серыя сустрэч з пісьменнікамі, што трапілі ў кароткі спіс прэміі Гедройца. Імпрэзы ладзяцца сумесна з праектам “Віно” інтэрнэт-тэлебачання “Trixter-TV”. Плануюцца анлайн-трансляцыі сустрэч.

Мадэратары — вядоўцы праграмы “Віно” Арамаіс Міракян і Дар’я Трайдэн.

Расклад сустрэч:

11.10 (серада):
Удзельнікі: Адам Глобус, Людміла Рублеўская.

16.10 (панядзелак):
Удзельнікі: Сяргей Календа, выдавец Андруся Горвата Іван Кобзік.

25.10 (серада):
Удзельнікі: Зміцер Бартосік, Валер Гапееў, Аляксей Талстоў.

Пачатак усіх сустрэч — 19-я гадзіна. Адрас: кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37А).

Уваход вольны.