» » Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!


Ад сёння брашура «Я, аўтар… альбо Усё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі», падрыхтаваная юрысткансультантам Вольгай Сямашка і выдадзеная ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у «Кнігазборы», даступная ў фармаце .pdf на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў для свабоднага спампоўвання.

Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме і з яркімі ілюстрацыямі разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не.

Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой твор ад неправамернага выкарыстання іншым чалавекам.

У дадатках да кнігі змешчаны адрасы і тэлефоны ўстаноў, якія займаюцца абаронай аўтараў, а таксама пералік кніг і заканадаўчых актаў, дзе можна здабыць больш поўную і падрабязную інфармацыю па тэме.

Пра змест даведніка болей чытайце ТУТ

СПАМПАВАЦЬ ДАВЕДНІК