Фіналісты прэміі “Дэбют” у Полацку


3 чэрвеня, Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак а 15.00. Уваход вольны.

Уладзімір Садоўскі, Сюзанна Паўкштэла, Надзея Кім, Андрэй Дзічэнка, Міхал Бараноўскі прадставяць у Полацку свае дэбютныя кнігі.

Уладзімір – зомбі-хорар “1813”,
Сюзанна – пераклад з літоўскай мовы кнігі “Бог дажджу” Альвідаса Шляпікаса,
Надзея – пераклад з англійскай “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка” К.С. Льюіса,
Андрэй – зборнік апавяданняў “Сонечны чалавек”,
Міхал – паэтычны зборнік “Volumen.1”.

Сустрэча адбудзецца ў межах прэзентацыі літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

3 чэрвеня, Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак а 15.00. Уваход вольны.