Публічныя лекцыі па літаратуры Bookster


17 красавіка пачынаюцца публічныя лекцыі па літаратуры кніжнага сайту Bookster.by.

17 красавіка пачынаюцца лекыі кніжнага сайту Bookster.by.

Лекцыі Bookster — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі лектарамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.

Лекцыі чытаюць універсітэцкія выкладчыкі, заняткі якіх выпускнікі згадваюць з цеплынёй і захапленнем – Гражына Паўлоўская, Уладзімір Капцаў, Ганна Бутырчык. Другая ж частка выступоўцаў – людзі розных прафесіяў, якія натхнёна распавядаюць пра любімых аўтараў. Гэта псіхіятр Алег Айзберг, пісьменнікі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Такім чынам у межах курсу сумясціліся розныя манеры выкладання і погляды на літаратуру.

Кожны лектар абіраў кнігу на свой густ, таму падборка атрымалася стракатая – ад напісаных тысячагоддзе таму “Нататак ля ўзгалоўя” японкі Сэй-Сёнагон да новага рамана каталонскага аўтара Жаумэ Кабрэ “Я спавядаюся”. Будуць лекцыі пра культавыя творы, такія як “Лавец у жыце” Сэлінджэра, “Працэс” Кафкі або “Ганна Карэніна” Талстога, і пра тыя, якія могуць стаць адкрыццём – напрыклад, “Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан. Побач з мастацкімі кнігамі – дакументальны бестсэлер неўролага Олівера Сакса “Чалавек, які прыняў жонку за капялюш”.

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А)

Кошт: 30 рублёў – увесь курс, 20 рублёў – чатыры лекцыі, 7 рублёў – лекцыя. Набыць квіткі можна на bezkassira.by.

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі: Facebook, VK

Публічныя лекцыі па літаратуры Bookster