» » Вершаява: конкурс маляванай паэзіі

Вершаява: конкурс маляванай паэзіі


Фонд імя Роберта Боша шукае маладых ілюстратараў, якія жадалі б узяць удзел у эксперыментальным праекце “Паэтычныя сустрэчы”.

18 сакавіка на працягу 6 гадзін мастакі павінны будуць праілюстраваць сучасныя беларускія вершы. Ілюстрацыі будуць прадстаўлены на выставе ў Берліне і Мінску. Найлепшыя творы ўвойдуць у друкаваны зборнік вершаў.

Выдаткі на матэрыялы кампенсуюць арганізатары. Усіх, хто жадае далучыцца да праекту, просім адправіць да 15 сакавіка 2-3 працы з Вашага партфоліа на адрас: [email protected].