Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі


Прайшлі паседжанні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

Прайшлі паседжанні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

З мастацкім (22 пазіцыі) і літаратурным (38 пазіцый) спісамі можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Тамара Шэлест.

Сябрамі літаратурнага журы сталі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.

Сёлета Прэмія Цеткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, будзе ўручацца другі раз. Летась пераможцамі сталі Надзея Ясмінска за кнігу “Сем ружаў” і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.