Абвешчаны поўны спіс прэміі “Дэбют”


Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза
Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. – Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч
Уладзь Гарбацкі. Песьні тралейбусных рагуляў. – belarusians.co.uk
Андрусь Горват. Дзённік “Радзіва Прудок”. – Мінск: Медысонт
Яніна Пінчук. Горад мрой. – Мінск: Галіяфы
Уладзімір Садоўскі. 1813. – Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Паэзія
Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. – Мінск: Кнігазбор
Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. – Мінск: Кнігазбор
Марыя Бельская. Таямніца. – Мінск: Харвест
Ганна Галавіна. Яблык Зямля. – Мінск: Галіяфы
Ганна Комар. Страх вышыні. – Мінск: Кнігазбор
Ганна Федарук. Падглядаю ваш сон. – Мінск: Харвест

Пераклад
Дар’я Вашкевіч (пер. з ангельскай): Ніл Гейман. Караліна. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас
Алесь Емяльянаў-Шыловіч (пер. з польскай): Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. – Мінск: Кнігазбор
Яўгенія Гарунова, Наста Варашыліна (пер. са шведскай): Оса Ліндэрборг. Я не належу нікому. – Брэст: Альтэрнатыва
Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. – 34mag.net, электроннае выданне
Надзея Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. – Мінск: Пазітыў-цэнтр
Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. – Вільня: Логвінаў

Кароткі спіс з трох найлепшых кніг у кожнай намінацыі будзе абвешчаны да 1 сакавіка.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.