Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс»


Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны.

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней.

Аб’ём: да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).

Журы конкурсу: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 15 ліпеня 2017 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”.

У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”, а таксама выданне кнігі з перакладамі пераможцаў пры ўмове наяўнасці аўтарскага права.