» » Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра ў падтрымку тэлеканала "Белсат"

Заява Рады
Беларускага ПЭН-цэнтра



Беларускі ПЭН-Цэнтр, паўнапраўны ўдзельнік міжнароднай ПЭН-супольнасці, падтрымлівае дзейнасць тэлевізійнага канала “Белсат” на беларускай мове, у тым фармаце, вакол якога за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі сфарміравалася сталае кола гледачоў і прыхільнікаў. Асабліва важнымі мы лічым аператыўныя рэпартажы журналістаў канала, прысвечаныя абароне правоў творчых асоб, што цалкам адпавядае Статуту Міжнароднага ПЭН-Клуба, а таксама праграмы, прысвечаныя пашырэнню беларускай мовы і культуры не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Спадзяёмся, што інстытуцыі і асобы, ад якіх залежыць далейшае функцыянаванне канала “Белсат”, з увагай паставяцца да патрэб незалежнай беларускай супольнасці.

19.12.2016 г.