ПЭН » Навiны » "Гедройцаўскі марафон" у кнігарні Логвінаў

"Гедройцаўскі марафон" у кнігарні Логвінаў


21 верасня а 19.00 пройдзе "Гедройцаўскі марафон". Месца: кнігарня Логвінаў (праспект Незалежнасці 37А).

Арганізатары: Літаратурны Дом “Логвінаў”, “Лятучы Ўніверсітэт”, Беларускі ПЭН-цэнтр.

Удзельнікі марафону, аўтары кнігаў з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройца на найлепшую беларускую прозу:
- Андрэй Адамовіч
- Валянцін Акудовіч
- Таня Скарынкіна
- Альгерд Бахарэвіч
- Алесь Пашкевіч

распавядуць пра кнігу свайго калегі па спісе і адкажуць на пытанні публікі.

Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19.00. Кнігарня “ЛогвінаЎ”, пр.Незалежнасці, 37а. Уваход – вольны

Мерапрыемства праходзіць у межах “Тыдня беларускага мыслення”, які адбудзецца с 20 па 23 верасня ў кнігарні "Логвінаў".