ПЭН » Навiны » Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» працягнуты да 1 кастрычніка

Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» працягнуты да 1 кастрычніка


Сёлета літаратурны конкурс, які штогод праводзіцца Саюзам беларускіх пісьменнікаў, прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству і носіць імя Антона Луцкевіча.

Тэма конкурсу — “Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)”.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

— Літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);

— Літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).

Журы конкурсу:

Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 кастрычніка 2016 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.