» » » Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі

Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі

Cёння былі абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі.

Лаўрэатамі першай Прэміі Цёткі зрабіліся Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”) і Кацярына Дубовік, мастачка гэтай жа кнігі (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”). Кніга “Сем ружаў выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў прасторы “Корпус8”.

Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі

Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях.

Літаратурны спіс:

1. А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. А. Бадак. Зорка для вавёркі. — Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015.
3. Р. Баравікова, У. Ліпскі. Бусева школа. Казкі. — "Харвест", 2015.
4. Н. Бучынская. Атракцыёны для вадзянікоў. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
5. В. Гардзей. Лясная трывога. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
6. М. Зізюк. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — “Галіяфы”, 2015.
7. С. Мінскевіч. Вялікія прыгоды Какоса Маракоса. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
8. А. Шэін. Сем камянёў. — “Пазітыў-цэнтр”, 2015.
9. Н. Ясмінска. Сем ружаў. — “Галіяфы”, 2015.

Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі

Мастацкі спіс:

1. А. Аблажэй: Аблажэй А. Красамоўнае сэрца. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. Г. Булатава: Зізюк М. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — “Галіяфы”, 2015.
3. К. Дубовік: Ясмінска Н. Сем ружаў. — “Галіяфы”, 2015.
4. М. Каратаева: Аляксеева В. Як мядзведзь пчаляром стаў. — Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015.
5. Н. Кійко: Хадановіч А. Нататкі таткі. — “Медыял”, 2015.
6. Г. Лабадзенка: Лабадзенка Г. Дзіцячая заМова 2. 2015.
7. Ю. Пякіна: Гардзей В. Лясная трывога. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
8. В. Раманюк, А. Капульцэвіч: Церашкова А. Англійская мова: слова за словам. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
9. А. Сацута: З рога ўсяго многа: беларуская народная казка. — Электроннае выдавецтва “Краіна казак”, 2015.

Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі

У журы першай Прэміі Цёткі ўвайшлі: Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла, Васіліса Паляніна-Календа, Валерый Славук, Павел Татарнікаў. Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.




Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі