82 выданні прэтэндуюць на перамогу ў прэміі “Кніга году”


На афіцыйным сайце прэміі “Кніга году” з’явіўся поўны спіс кніг, якія журы вылучыла на прэмію.

На афіцыйным сайце прэміі “Кніга году” з’явіўся поўны спіс кніг, якія журы вылучыла на прэмію.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі 75 пісьменнікаў. Яны абяруць найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2015 годзе. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў траўні. Выбар кожнага сябра журы будзе апублікаваны на старонцы прэміі.

Прэмія “Кніга году” была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Летась яна ўручалася ў трох намінацыях. Лаўрэатамі прэміі зрабіліся Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі” (“Проза”), Антон Рудак з кнігай “Верхні горад” (“Паэзія”), Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” (“Дзіцячая літаратура”).

Сёлета прэмія будзе ўручацца без намінацый: пераможца — адна кніга незалежна ад жанру.