Адказ на адкрыты ліст намінанта прэміі “Дэбют” Алеся Плоткі


Журы Літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча сёлета пастанавіла не вызначаць пераможцу ў намінацыі “Паэзія”.

Адказ на адкрыты ліст намінанта прэміі “Дэбют” Алеся Плоткі.

Журы Літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча сёлета пастанавіла не вызначаць пераможцу ў намінацыі “Паэзія”, галасаванне па абраных у шорт-ліст паэтычных кнігах не праводзіць і прысудзіць кожнаму з аўтараў-шортлістараў заахвочвальныя прызы. Палажэнне аб правядзенні прэміі, хоць і апісвае працэдуру вызначэння пераможцаў, не абавязвае журы абіраць першае месца.

Паводле п. 3.4, па пытаннях, не ўрэгуляваных Палажэннем, журы прымае рашэнні згодна з уласным меркаваннем, кіруючыся прынцыпамі слушнасці, характарам прэміі і яе падставаў. Менавіта таму ў 2011 і 2014 гг. журы прыняла рашэнне падзяліць першае месца ў адной з намінацый паміж некалькімі аўтарамі, у 2013 і 2014 гг. увесці дадатковыя намінацыі, у 2015-м — не ўручаць прэмію ў намінацыі “Пераклад”, а сёлета — не вызначаць пераможцу і ўручыць заахвочвальныя прызы ўсім удзельнікам шорт-ліста намінацыі “Паэзія”.

Сёлетні прэцэдэнт будзе падставай для ўнясення зменаў у Палажэнне аб правядзенні Літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Цяперашняе рашэнне журы ёсць фінальным і перагляду не падлягае.

Сябры журы прэміі “Дэбют”
Павел Бераговіч
Уладзь Лянкевіч
Віктар Марціновіч
Юлія Мацук
Антон Рудак
Віталь Рыжкоў
Наталка Харытанюк