Памерла Ганна Вольская


Беларускі ПЭН-цэнтр шчыра спачувае родным і сябрам Ганны.

У Мінску ад цяжкай хваробы памерла Ганна Вольская, музычная прадзюсарка, жонка музыканта, пісьменніка і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Лявона Вольскага. Ёй было 40 гадоў.

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года, скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле “Радыё 101.2”. Была дырэктаркай гурта N.R.M., нязменнай прадзюсаркай музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнарыяў, як акторка ўдзельнічала ў шэрагу праектаў тэлеканала “Белсат” (“Снежны завулак”, “Назад у будучыню”).

Беларускі ПЭН-цэнтр шчыра спачувае родным і сябрам Ганны.