Таварыства мёртвых паэтаў. Вечар чацвёрты


24 сакавіка а 19.00 адбудзецца наступная публічная лекцыя паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

24 сакавіка а 19.00 Літаратурны музей Петруся Броўкі і “Будзьма беларусамі” запрашаюць на наступную публічную лекцыю паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Тэма вечара: “Амплітуда смеласці”: Танк, Стральцоў, Барадулін.

Вечар чацвёрты: 24 сакавіка 19.00
“Амплітуда смеласці”: Танк, Стральцоў, Барадулін

– Т-39. Давераснёўская й паслявераснёўская мадэль.
– Магічны сацрэалізм: канвенцыя і па-за ёй.
– Прайсці праз верлібр.
– Блюз перакладчыка: польская кантрабанда.
– “Фестываль” Стральцова: проза паэта й паэзія празаіка.
– “Трамвай, як сараканожка”. Лорка на асфальце.
– “Я хачу напісаць радок”. Смаленне Сальеры.
– Легенды і міфы РБ: “багемны”, “нацыяналістычны”, “фрывольны”, “царкоўны”…
– Матылёк на палігоне метафараў.
– Кнігаскладанне: невыносная лёгкасць віртуознасці.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)
Уваход: 15 000 руб

Наступная лекцыя пройдзе 31 сакавіка ў 19.00.