23 сакавіка адбудзецца ўручэнне прэміі “Дэбют”


23 сакавіка а 18.30 у Музеі Максіма Багдановіча будуць абвешчаныя вынікі прэміі “Дэбют”.

23 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, д. 7а) будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”. На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт NAVI. Уваход вольны.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза
Анатоль Івашчанка “Анаталогія” — Мінск: “Кнігазбор”;
Кацярына Мядзведзева “Разламашкі майстра Люфта” — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Кірыл Стаселька “Дзіцячы маніфест”. — Мінск: “Галіяфы”;

Паэзія
Мікіта Найдзёнаў “Развітанцы”. — Мінск: “Кнігазбор”;
Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: “Кнігазбор”;
Анхела Эспіноса Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: “Логвінаў”;

Пераклад
Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: “Логвінаў”;

Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”;

Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”.

Пераможцы прэміі атрымаюць 42 000 000 беларускіх рублёў ад Мясцовага дабрачыннага фонду “Вяртанне”; аўтары кніг, якія зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, — 11 000 000 беларускіх рублёў. Паводле рашэння журы колькасць прызоў у адной намінацыі можа быць зменшаная ці адзін з заахвочвальных прызоў можа быць перанесены ў іншую намінацыю.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.