» » Абвешчанае журы Прэміі Цёткі

Абвешчанае журы Прэміі Цёткі


У журы, што будзе абіраць пераможцаў у дзвюх намінацыях: найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і найлепшае мастацкае афармленне кнігі, увайшлі наступныя пісьменнікі, навукоўцы, рэдактары і мастакі.

1. Пятро­­ Васючэнка – пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, педагог, аўтар казак і п’ес для дзяцей “Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага”, “Маленькі збраяносец” і інш.

2. Вольга Гапеева – пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, выкладчыца, аўтарка кніг для дзяцей “Сумны суп” і “Дзве авечкі”.

3. Вера Жыбуль (Бурлак) – паэтка, перакладчыца, музыка, даследчыца літаратуры для дзяцей, аўтарка манаграфіі “Детская поэзия Серебряного века: модернизм”, перакладчыца казкі Льюіса Кэрала “Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса”.

4. Вольга Мазурава – рэдактарка дзіцячага альманаха “Гарбузік”, сябра Таварыства беларускай школы, рэдактарка сайта nastaunik.info.

5. Алена Масла – пісьменніца-казачніца, аўтарка кніг “Таямніца закінутай хаты”, “Вандроўка з божымі кароўкамі” і інш., лаўрэатка літаратурнай прэміі “Залаты купідон” у намінацыі “Дзіцячая літаратура” за 2010 год і прэміі імя Васіля Віткі (2011).

6. Васіліса Паляніна-Календа – мастачка, ілюстратарка кніг і часопісаў, аўтарка ілюстрацый да кнігі “Казкі” братоў Грымаў.

7. Валерый Славук – мастак, ілюстратар, педагог, прафесар, аўтар ілюстрацый да кніг “Піліпка-сынок” , “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, “Чароўны свет” і інш., лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

8. Павел Татарнікаў – мастак-графік, ілюстратар, выкладчык, аўтар ілюстрацый да кніг “Белая Русь. Гісторыя ў легендах”, “Аповесць мінулых гадоў”, серыі кніг А. Бутэвіча“Сем цудаў Беларусі” і інш., лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Абвешчанае журы Прэміі Цёткі


У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.