» » Засталося 3 дні, каб падацца на прэмію “Дэбют”

Засталося 3 дні, каб падацца на прэмію “Дэбют”


31 студзеня заканчваецца прыём заявак на ўдзел у прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Калі вы – аўтар ці аўтарка, перакладчык ці перакладчыца ва ўзросце да 35 гадоў і ў 2015 годзе вы выдалі сваю першую кнігу прозы, паэзіі ці мастацкі пераклад, вам засталося ўсяго тры дні, каб падаць сваю кнігу на прэмію.

Нагадваем, што для таго, каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму заяўкі на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра, а таксама прынесці на офіс арганізацыі (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 7 асобнікаў у папяровым і 1 асобнік у электронным варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 7 асобнікаў кнігі прымацца да ўдзелу ў конкурсе не будуць.

Усе пытанні па прэміі можна задаць па тэлефоне: (+375 17) 284 88 34.