» » Заканчваецца прыём заявак на ўдзел у прэміі Гедройца

Заканчваецца прыём заявак на ўдзел у прэміі Гедройца


31 студзеня заканчваецца прыём заявак на ўдзел у прэміі Гедройца. Засталося 5 дзён для таго, каб падаць выдадзеную ў 2015 годзе кнігу прозы на конкурс.

Нагадваем, што для таго, каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму заяўкі на сайце прэміі, а таксама прынесці на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 7 асобнікаў у папяровым і 1 асобнік у электронным варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 7 асобнікаў кнігі прымацца да ўдзелу ў конкурсе не будуць.

Усе пытанні па прэміі можна задаць па тэлефоне: (+375 17) 284 88 34.