» » 18 студзеня – дзень нараджэння Васіля Сёмухі

18 студзеня – дзень нараджэння Васіля Сёмухі


18 студзеня перакладчыку «Фаўста» і «Бібліі» Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Калегі-перакладчыкі і кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а) запрашаюць разам адсьвяткаваць гэтую падзею.

У вечарыне возьмуць удзел Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода.

Вядоўцы Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.

У межах вечарыны – прэзэнтацыя новага выдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра» ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.