Прэмія імя Аляхновіча — год свабоды

Галоўная падзея года, якая тычыцца патэнцыйных аўтараў твораў пра досвед турмы і свабоды, адбылася сёлета ў жніўні, калі на волю выйшлі шэсць палітзняволеных: Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікола Статкевіч.

Яны давалі шматлікія інтэрв’ю, некаторыя напісалі кароткія нарысы, як Мікалай Дзядок пра феномен операў, Яўген Васьковіч пра свае дні народзінаў за кратамі. Але, верагодна, літаратурнае асэнсаванне досведу ў тых, хто гэтага хоча, яшчэ наперадзе.

Некаторыя матэрыялы, дасланыя на конкурс, былі напісаныя і апублікаваныя ў мінулыя гады, задоўга да заснавання прэміі, і не могуць быць прынятыя да разгляду.

З увагі на гэтыя акалічнасці журы вырашыла сёлета прэмію імя Францішка Аляхновіча не прысуджаць.

Арганізатары пацвярджаюць, што плануюць уручаць прэмію, пакуль у краіне будуць для яе падставы і творы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Радыё Свабода
Беларускі ПЭН-цэнтр