23 снежня 2015
Пісьменніцкая салідарнасць: ёсць ці няма?
Прэмія “Кніга году”, праект, арганізаваны сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам, распачала другі сезон, і мы прапануем узгадаць, як падводзіліся вынікі першай прэміі.
18 снежня 2015
Заява Польскага ПЭН-цэнтра пра спробу пазбавіць Вольгу Такарчук ганаровага грамадзянства
Выходзячы за межы сваіх службовых паўнамоцтваў, сенатар Вальдэмар Банкоўскі заклікаў мясцовыя ўлады горада Нова-Руда пазбавіць Вольгу Такарчук звання ганаровага грамадзяніна гэтага горада.
16 снежня 2015
Абвешчаны новы сезон “Кнігі году”
Адкрываецца новы сезон “Кнігі году” — прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
14 снежня 2015
Абвешчанае журы прэміі “Дэбют”
Сёлета аснову журы склалі колішнія лаўрэаты і фіналісты прэміі.
10 снежня 2015
Прэмія імя Аляхновіча — год свабоды
Галоўная падзея года, якая тычыцца патэнцыйных аўтараў твораў пра досвед турмы і свабоды, адбылася сёлета ў жніўні, калі на волю выйшлі шэсць палітзняволеных: Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікола Статкевіч.
9 снежня 2015
Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў
РГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчаюць новую літаратурную прэмію — Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.