Пачаўся прыём артыкулаў на конкурс Belarus in Focus 2015


Міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных СМI, пачаў прыём артыкулаў.

Міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных СМI, пачаў прыём артыкулаў. Артыкулы могуць датычыць палітыкі, эканомікі, міжнародных і грамадскіх сувязяў, культуры і ўсяго іншага, што звязана з Беларуссю.

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце кароткую анкету і пакіньце тэксты вашых артыкулаў. На конкурс прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня па 31 студзеня 2015 г. Заяўкі можна падаваць да 19 студзеня 2016 г. Падрабязней правілы конкурса апісаныя тут.

Сябры журы «Belarus in Focus 2015»:
Майкл Андэрсан (Данія), журналіст, медыя-эксперт, кіраўнік My Media
Джудыт Соал (Вялікабрытанія), кіраўнік The New East Network of the Guardian
Міхал Патоцкі (Польшча), публіцыст, намеснік рэдактара польскага штотыднёвіка Dziennik Gazeta Prawna
Элі Хаўорт (Вялікабрытанія), цэнтр медыянавучання BBC
Міхась Янчук (Беларусь), Беларуская асацыяцыя журналістаў, тэлеканал «Белсат».

Асноўная мова конкурса – англійская. Але сябры журы могуць прачытаць вашыя артыкулы таксама на нямецкай, іспанскай, французскай, дацкай, шведскай, навержскай, польскай, балгарскай, украінскай, рускай мовах і рэкамендаваць іх да перакладу.

Узнагароды:
У намінацыі «дасведчаны журналіст» (звыш 3-х год досведу) – 3 сэртыфікаты па 500 еўра на прафесійнае развіццё (платныя адукацыйныя праграмы ў сферы журналістыцы, пакупка тэхнічнага абсталявання і г.д.)
У намінацыі «журналіст-пачатковец» (да 3-х год досведу) – 3 сэртыфікаты па 300 еўра на прафесійнае развіццё (платныя адукацыйныя праграмы ў сферы журналістыцы, пакупка тэхнічнага абсталявання і г.д.)

І спецыяльная ўзнагарода ад New East Network газеты the Guardian – стажыроўка ў The Guardian для ўдзельніка з Беларусі.

Усе пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў красавіку на двухдзённы майстар-клас з удзелам сяброў журы конкурса, міжнародных экспертаў і журналістаў.