ПЭН » Навiны » Прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо

Прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо


13 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Машы Лапо “Сплошная среда”. Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).

Пра кнігу: “Сплошная среда” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку на Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Складаецца з некалькіх тэкстаў, якія хацелі зрабіцца вершамі, але не вытрымалі і зрабіліся апавяданнямі.

Пра аўтарку: нарадзілася ў Віцебску. На сёння лічыць сябе больш прафесійным чытачом, чым літаратарам, але ў сувязі з унутранай патрэбай час ад часу стварае тэксты розных стыляў і настрояў. Марыць аб напісанні п'есы, але пакуль аддае перавагу пісанню віламі па вадзе. Цвёрда пераканана, што кожны чалавек мусіць пісаць творы, але не абавязкова літаратурныя. Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша.

А 12 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрушы Лазуткіна “Политология”.

Прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо