ПЭН » Навiны » Пачаўся літаратурны конкурс «Першая глава»

Пачаўся літаратурны конкурс «Першая глава»


Да 31 кастрычнiка прымаюцца работы на конкурс для пачынаючых аўтараў «Першая глава».

Пераможцы конкурсу абіраюцца ў некалькіх намінацыях: «Выбар чытачоў», «Выбар прафесійнага журы». Галоўны прыз – выданне кнігі ў друкаваным альбо электронным выглядзе, а таксама арганізацыя рэкламнай кампаніі ў яе падтрымку (сустрэчы з чытачамі, стварэнне прафесійнага буктрэйлера).

Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы аўтар, які жыве на тэрыторыі Беларусі і піша на рускай альбо беларускай мовах. Да ўдзелу прымаецца проза (аповесці, раманы), якая раней ніколі не выдавалася, незалежна ад удзелу аўтара ў іншых конкурсах. Аб’ём тэксту – не менш за 400 000 знакаў з улікам прабелаў (10 аўтарскіх аркушаў).

Падрабязней аб праекце і правілах удзелу можна прачытаць на сайце конкурсу.

Работы на конкурс прымаюцца з 1 па 31 кастрычніка 2015 г.

Пераможцу ўрачыста аб’явяць у лютым 2016 г. падчас Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску. Арганiзатар – выдавецтва «Рэгістр».