ПЭН » Навiны » Новыя ганаровыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра

Новыя ганаровыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра


У кастрычніку 2015 года ў шэрагі Беларускага ПЭН-цэнтра ўвайшлі пяцёра новых ганаровых сябраў: Павел Бераговіч (Падкарытаў) — фундатар шматлікіх культурных праектаў, Сяргій Жадан — украінскі паэт, эсэіст і перакладчык, Аляксандр Ірванец — украінскі пісьменнік і перакладчык, Генрых Кіршбаўм — нямецкі літаратуразнаўца-славіст і Марыя Сёдэрберг — шведская пісьменніца, журналістка і прамоўтарка беларускай літаратуры ў Швецыі. Больш інфармацыі пра кожнага з iх можна знайсці ў раздзеле “Ганаровыя сябры” на сайце ПЭН-цэнтра.

На сённяшні дзень Беларускі ПЭН-цэнтр мае 20 ганаровых сяброў. Усе яны — пісьменнікі, перакладчыкі, грамадскія дзеячы, навукоўцы, мецэнаты, якія з’яўляюцца грамадзянамі іншых краінаў, падтрымліваюць цесныя сувязі з Беларуссю і робяць унёсак у развіццё беларускай культуры. Ганаровымі сябрамі Беларускага ПЭН-цэнтра з’яўляюцца Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Арнольд Макмілін, Адам Паморскі і інш.