» » Беларускі ПЭН-цэнтр віншуе Святлану Алексіевіч з Нобелем

Заява Рады
Беларускага ПЭН-цэнтра



Рада Беларускага ПЭН-цэнтра ад імя ўсіх сябраў арганізацыі віншуе пісьменніцу, журналістку, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй па літаратуры!

Прэмія прысуджаная за востраактуальныя працы аўтаркі, дзе яна нязменна падымае самыя балючыя пытанні, з якімі сутыкаюцца жыхары нашай краіны і нашага рэгіёну — “за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час”. У гэты гістарычны для Беларусі і беларускай літаратуры дзень мы зычым пісьменніцы натхнення, новых выдатных твораў і удзячных чытачоў, якія разгорнуць кнігі пісьменніцы, спрабуючы разабрацца са складанымі пытаннямі быцця.

г. Мінск,
8 кастрычніка 2015 г.