ПЭН » Навiны » Прэмія часопіса “ПрайдзіСвет” будзе ўручаная 30 верасня

Прэмія часопіса “ПрайдзіСвет” будзе ўручаная 30 верасня


Сёлета прэмія за найлепшы пераклад на беларускую мову ў трох намінацыях — “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” — будзе ўручацца ў шосты раз. Прэмія будзе ўручаная 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка.

У журы прэміі ўвайшлі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Доўгі спіс прэміі — на сайце часопiса.

У папярэднія гады лаўрэатамі прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” былі Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Антон Францішак Брыль, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч, Сяргей Сматрычэнка, Сяргей Шупа і іншыя.

Акрамя таго, часопіс распачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне другога зборніка з серыі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і падтрымаць праект можна па спасылцы.