Адкрыты прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі імя Вацлава Гавела


Prague Freedom Foundation, Радыё Свабодная Еўропа, Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і VIZE97 абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі імя Вацлава Гавела 2015 - 2016.

Prague Freedom Foundation, Радыё Свабодная Еўропа, Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і VIZE97 абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі імя Вацлава Гавела 2015 – 2016.

Мэта праграмы — даць веды і рэсурсы перспектыўным журналістам з краінаў, якія не маюць свабодных і незалежных СМІ, а таксама незалежнасці для працягу іх прафесійнай дзейнасці ў падтрымку плюралізму. Стымулам для стварэння праграмы паслужыла вера былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў.

Сёлета заяўкі прымаюцца ад журналістаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расіі. Падаваць заяўку могуць прадстаўнікі з гэтых краін, якія маюць прынамсі два гады досведу працы журналістам на роднай мове і свабодна валодаюць англійскай.

Стыпендыяты, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць стажыроўкі ў рэдакцыях галоўнага офіса Радыё Свабодная Еўропа ў Празе. Працягласць праграмы складае 8 месяцаў, у тым ліку адзін месяц стажыроўкі ў мясцовым бюро на пачатку праграмы і адзін месяц — пры канцы. У межах праграмы яе ўдзельнікі атрымліваюць стыпендыю; выдаткі на пражыванне і праезд да Прагі і назад кампенсуюцца.

Заяўка павінна ўключаць наступнае:
• Асабістая інфармацыя
• Матывацыйны ліст
• Прыклады работ
• Два рэкамендацыйныя лісты
• Рэзюмэ
• “Ліст Вацлаву Гавелу”
• Копія сертыфіката на веданне англійскай мовы (неабавязкова)

Уся інфармацыя ў заяўцы павінна быць на англійскай мове. Як частка працэсу адбору, магчыма, з кандыдатамі будуць праводзіцца гутаркі па тэлефоне, Skype або асабістае сумоўе.

Запоўненыя заяўкі трэба адправіць на адрас [email protected] да 31 траўня 2015 года (да 24:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу).

Інфармацыю аб выніках адбору кандыдаты атрымаюць да 3 ліпеня 2015 года.

Больш падрабязная інфармацыя — на сайце арганізатараў.