ПЭН » Навiны » "Кніга году": вынікі — 25 траўня

"Кніга году": вынікі — 25 траўня


25 траўня будуць апублікаваныя вынікі прэміі. Сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацсетках.

Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшыя беларускія кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.

Склад журы і спіс намінаваных кніг глядзіце на старонцы "Кнігі году".

Інфармацыя па першым месцы ад кожнага сябра журы будзе апублікаваная на старонцы праекта.

Прэмія мае сімвалічнае значэнне: пераможца адзначаецца дыпломам, іншых узнагарод не прадугледжана.