Дыскусія пра літаратурную крытыку адбудзецца 13 траўня


Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць на дыскусію пра літаратурную крытыку, якая адбудзецца 13 траўня 2015 года а 19.00 ў “ЦЭХу” (Кастрычніцкая, 16).

Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць на дыскусію пра літаратурную крытыку, якая адбудзецца 13 траўня 2015 года ў “ЦЭХу”.

Ці дапамагае літаратурная крытыка знайсці кнігам свайго чытача? Ці ва ўладзе літаратурнага крытыка зрабіць пісьменніка вядомым? Гэтыя і іншыя пытанні – у дыскусii.

У дыскусіі прымае ўдзел крытык, рэдактар і сябра журы розных літаратурных прэмій з Германіі Ёрг Плат.

З беларускага боку ў дыскусіі ўдзельнічаюць Ціхан Чарнякевіч і Ірына Шаўлякова. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.