Андрэй Гуцаў i Антон Францішак Брыль «Ў кнігарні з Гедройцам» 7 траўня

Наступная сустрэча з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 7 траўня з удзелам Антона Францішка Брыля, аўтара фэнтазі “Ян Ялмужна”, і Андрэя Гуцава, аўтара “Кнігі зданяў”. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Андрэй Гуцаў — пісьменнік, перакладчык, аўтар зборнікаў паэзіі «Адчужэнне», «Шалёная ноч». Антон Францішак Брыль — беларускі пісьменнік і перакладчык, фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча ў 2005 годзе, аўтар зборніка вершаў “Не ўпаў жолуд” (2011). Пераклаў на беларускую мову казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, стараангельскую паэму “Бэўвульф”, творы Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыя Катула, Сюзаны Кларк, Гілберта Кіта Чэстэртана і інш.

Шорт-лiст можна паглядзець на сайце прэміі.