29 мая 2015
Чытацкае галасаванне падчас цырымонii ўручэння прэмii Гедройца
Падчас цырымонii ўручэння прэмii Гедройца 1 чэрвеня а 19-й гадзіне ў гатэлі “Renaissance” (пр. Дзяржынскага, 1Е) чытачы змогуць узяць удзел у галасаванні i абраць свайго фаварыта з шорт-лiста прэмii. Пераможца чытацкага галасавання будзе абвешчаны падчас імпрэзы.
26 мая 2015
Адкрыты прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі імя Вацлава Гавела
Prague Freedom Foundation, Радыё Свабодная Еўропа, Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і VIZE97 абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі імя Вацлава Гавела 2015 - 2016.
25 мая 2015
“Кніга году”: вынікі
25 траўня абвешчаныя вынікі прэміі "Кніга году".
19 мая 2015
Літаратурныя прэміі ў Германіі: арганізацыя, працэдура адбору, цырымонія
15 мая ў бібліятэцы Інстытута Гётэ адбылася сустрэча-дыскусія з Ёргам Платам, нямецкім крытыкам, радыёжурналістам, які неаднаразова ўваходзіў у склад найпрэстыжнейшых прэміяў Германіі. З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюза беларускіх пісьменнікаў, якія праектуюць і арганізоўваюць прэміяльны працэс у незалежным сегменце беларускай літаратуры.
15 мая 2015
“Кніга году”: вынікі — 25 траўня
25 траўня будуць апублікаваныя вынікі прэміі. Сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацсетках.
14 мая 2015
Паэтычнае свята “Вясна паэзіі ў Беларусі 2015” распачнецца 19 траўня
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюз пісьменнікаў Літвы і Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць паэтычнае свята "Вясна паэзіі ў Беларусі 2015", якое распачнецца ў Мінску 19 траўня.
14 мая 2015
Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 1 чэрвеня
Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance” (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны. Партнёры — Litara-A.
13 мая 2015
Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску
Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
9 мая 2015
Круглы стол, прысвечаны пытанням арганізацыі і правядзення літаратурных прэміяў
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на круглы стол, прысвечаны пытанням арганізацыі і правядзення літаратурных прэміяў.
8 мая 2015
Дыскусія пра літаратурную крытыку адбудзецца 13 траўня
Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць на дыскусію пра літаратурную крытыку, якая адбудзецца 13 траўня 2015 года а 19.00 ў “ЦЭХу” (Кастрычніцкая, 16).