Пайшоў з жыцця сябар ПЭНа і Нобелеўскі лаўрэат Гюнтэр Грас


13 красавіка 2015 года ва ўзросце 87 гадоў памёр сябар нямецкага ПЭН-цэнтра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.

13 красавіка 2015 года ва ўзросце 87 гадоў памёр сябар нямецкага ПЭН-цэнтра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.

Дэбютны раман Граса “Бляшаны барабан” быў выдадзены ў 1959 годзе і атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1999 годзе. Грас быў сацыяльным крытыкам і актывістам, прымаў актыўны ўдзел у змаганні ПЭНа за свабоду самавыяўлення і правы чалавека.

“Гюнтэр Грас быў адным з вялікіх пісьменнікаў нашага часу. Ён паўплываў на нас усіх. Ён быў голасам свабоды самавыяўлення, зрабіў велізарны ўплыў на развіццё нямецкага ПЭН-цэнтра. Сябрам ПЭНа будзе неставаць яго”, – выказаўся Джон Рольстан Сол, прэзідэнт Міжнароднага ПЭН-цэнтра.

Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да спачуванняў.