» » Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні

Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні


7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі "Сустрэчы з Гедройцам". Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў "Душпастырскія спатканні для дачнікаў" і "Зборная РБ па негалоўных відах спорту". Артур Клінаў — празаік, мастак, леташні "сярэбраны прызёр" Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца за раман "Шклатара". У 2012-м Артур Клінаў з раманам "Шалом" увайшоў у шорт-ліст узнагароды.

У межах вечарыны адбудуцца аўтарскія чытанні.

Уваход вольны!