25 красавіка 2015
«Ў кнігарні з Гедройцам» 30 красавiка
Наступная сустрэча з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 30 красавіка ў 19.30 з удзелам Таццяны Барысік i Віктара Казько. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.
17 красавіка 2015
Пайшоў з жыцця ганаровы сябар Беларускага ПЭН-Цэнтра Аляксандр Надсан
Пайшоў з жыцця Аляксандр Надсан, ганаровы сябар Беларускага ПЭН-Цэнтра.
14 красавіка 2015
Пайшоў з жыцця сябар ПЭНа і Нобелеўскі лаўрэат Гюнтэр Грас
13 красавіка 2015 года ва ўзросце 87 гадоў памёр сябар нямецкага ПЭН-цэнтра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.
13 красавіка 2015
Рэзідэнцыя маладога літаратара: цяпер для творцаў да 35 гадоў
У праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара ў Вільні" змяніліся ўзроставыя абмежаванні.
13 красавіка 2015
Рэцэнзіі на кнігі з кароткага спісу прэміі Гедройца
На сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца пачалі з’яўляцца рэцэнзіі на кнігі, што прэтэндуюць на прэмію.
12 красавіка 2015
«Ў кнігарні з Гедройцам» 16 красавiка
Па чацвяргах у кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Першая сустрэча адбудзецца 16 красавіка ў 19.30 з удзелам Сяргея Дубаўца i Альгерда Бахарэвiча. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.
8 красавіка 2015
Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні
Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.
8 красавіка 2015
Журы прэміі Гедройца назвала кароткі спіс
Спіс з 6 найлепшых кніг мінулага года можна паглядзець на сайце прэміі.
3 красавіка 2015
Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні
7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі "Сустрэчы з Гедройцам". Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
3 красавіка 2015
Беларускi ПЭН-цэнтр абвяшчае спіс журы прэмii “Кніга году”
Журы прэміі "Кніга году" сфармаванае, але яшчэ ёсць магчымасць у яго ўвайсці.