» » Уручэнне прэміі "Дэбют" — 24 сакавіка

Уручэнне прэміі "Дэбют" — 24 сакавіка


24 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а) адбудзецца ўручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Весці цырымонію будзе Андрэй Хадановіч, а музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт "Ілюжан" (фанк, рок, джаз, фольк).

Сёлета на прэмію прэтэндуюць наступныя кнігі.

Проза

1. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”
2. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”
3. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1. — Вільня: 34mag.net / “Логвінаў”

Паэзія

1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава
2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”
3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы”

У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета прысуджацца не будзе.

Лаўрэаты прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду “Вяртанне” чэк на суму 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

“Дэбют” — літаратурная прэмія, што ўручаецца за дэбютны твор. Аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэння павінна быць не больш за 35 поўных гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (г. Мінск).