» » “Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку

“Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку


17 сакавіка ў Берасці на пляцоўцы “Прастора КХ” (вул. Халтурына, 2/1) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць першую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус, а вядоўцам імпрзы будзе Андрэй Хадановіч. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча ганаравалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за “Малую медычную энцыклапедыю...” і “Гамбурскі рахунак...”, а ў 2013-м кніга Адама Глобуса “Сказы” была адзначана ІІІ прэміяй.

Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча плануе цягам некалькіх тыдняў зладзіць “Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку. Арганізатары прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.

Ціхан Чарнякевіч