Някляеў і Трафімчык — лаўрэаты прэмій ПЭН-цэнтра

Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў свае штогадовыя прэміі. Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча зрабіўся Уладзімір Някляеў (за кнігу “Знакі прыпынку”), лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча — Анатоль Трафімчык (“1939 год і Беларусь: забытая вайна”).

Уручэнне адбывалася на Агульным сходзе ПЭН-цэнтра, які праходзіць раз на два гады. На цырымоніі выступілі абодва лаўрэаты і дачка Алеся Адамовіча Наталля Адамовіч. Вёў цырымонію старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.