Рыгору Барадуліну 80 гадоў


Сёння, 24 лютага, споўнілася б 80 гадоў Рыгору Барадуліну. На галоўнай старонцы вы можаце пабачыць фотаздымкі паэта з архіва Сяргея Шапрана і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Сёння, 24 лютага, споўнілася б 80 гадоў паэту Рыгору Барадуліну. На галоўнай старонцы вы можаце пабачыць фотаздымкі паэта з архіва Сяргея Шапрана і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Нагадваем, што пачаўся сбор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну (падрабязнасці і рэквізіты – тут), а 27 лютага 2015 г. у 18.30 пройдзе вечарына, прысвечаная яго памяці. Месца імпрэзы: Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3). Уваход – вольны.

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра з 1990 па 1999 гг., ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна.