» » Рэзідэнцыя для цэнтральнаеўрапейскіх пісьменнікаў 2015

Рэзідэнцыя для цэнтральнаеўрапейскіх пісьменнікаў 2015


Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (CEI) і Саюз славенскіх пісьменнікаў запрашаюць пісьменнікаў узяць удзел у конкурсе Рэзідэнцыі для цэнтральнаеўрапейскіх пісьменнікаў 2015. Праект праводзіцца ў межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Віленіцы.

Мэта Рэзідэнцыі — пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне літаратуры паміж маладымі пісьменнікамі з цэнтральнаеўрапейскіх краінаў, якія яшчэ не ўвайшлі ў Еўрасаюз. Пераможца атрымае стыпендыю ў памеры 5000 еўра, якая дазволіць яму правесці тры месяцы ў любой абранай імі краіне Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы. Стыпендыят будзе запрошаны на 30-ты Міжнародны літаратурны фестываль у Віленіцы, які пройдзе з 3 па 6 верасня 2015 года. Пераможца будзе названы ў канцы жніўня, возьме ўдзел у адкрыцці фестывалю і зможа выбраць любыя тры месяцы Рэзідэнцыі з 2 верасня 2015 да 2 верасня 2016 і краіну побыту. Цягам 60 дзён пасля заканчэння стыпендыі ўдзельнік мусіць напісаць справаздачу.

Падаць дакументы на Рэзідэнцыю могуць пісьменнікі ва ўзросце да 35 гадоў (дата нараджэння — ад 1 студзеня 1981 года) з краін Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, што не ўваходзяць у Еўрасаюз (Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Сербія і Украіна).

Тэрмін падачы заявак — да 30 красавіка 2015 года. Заяўкі мусяць падавацца поштай у запячатаным канверце. Камісія будзе разглядаць толькі заяўкі, адпраўленыя да 30 красавіка (паводле паштовага штэмпеля).

Адрас падачы заявак:

Slovene Writers’ Association
(Writer in Residence)
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
Slovenia


Заяўка мусіць улучаць:
1. Запоўненую форму, якую можна спампаваць на сайце праекта;
2. Біяграфію па-ангельску (да 1800 знакаў без прабелаў);
3. Копію старонкі пашпарта, дзе пазначаная дата нараджэння і грамадзянства;
4. Бібліяграфію надрукаваных прац (да 3600 знакаў без прабелаў);
5. Апісанне праекта, над якім кандыдат плануе працаваць цягам трохмесячнай рэзідэнцыі (2000-4500 знакаў без прабелаў) па-ангельску; праектам можа быць толькі літаратурны твор любога жанру і на любую тэму;
6. Адну рэкамендацыю па-ангельску (да 1800 знакаў без прабелаў).

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце праекта. Пытанні па Рэзідэнцыі і конкурсе на стыпендыю можна задаць па электронным адрасе: [email protected].