» » Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну


24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў паэту Рыгору Барадуліну.

У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Увесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Беларускі ПЭН-Цэнтр далучаецца да Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і прапануе кожнаму пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420097
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання


Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць - “Плацяжы”, - “Адвольныя
плацяжы”, - “плацёж па рэквізітах” – нумар транзітнага рахунка 3819382102369).

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра з 1990 па 1999 гг., ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна.