«Вершы на асфальце»: праграма


12-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова, у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.

12-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова, у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.

Праграма

12.02 Чацвер
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)

19.00 Фестывальны пралог.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну «Як намаляваць верш» з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара).

13.02 Пятніца
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)

18.00-19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.

19.00-20.00 «Усход-Захад»
Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).

20.00-21.00 «Крок»: Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў.
Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.

21.00 «Жыццё Марыі»: вечар Сяргея Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).

14.02 Субота
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)

15.00-16.40 «Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры».
Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзімера Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).
Мадэратар: Юля Цімафеева.

17.00-17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).

17.30-19.30 «Вялікае Княства Паэзіі».
Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргей Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).

20.00-22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.

15.02 Нядзеля
Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)

13.30 – 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: «Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?»

Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).
Мадэратар: Ірына Дубянецкая.

15.30 – 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:
Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

16.40 – 17.00 Беларускі клімат: «Навязванне». Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.

17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка
Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).

18.30-18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай «Гомельскае метро»

19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка
Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).

20.30 Музычна-паэтычны Джэм
Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).
З удзелам музычных гуртоў: Intelligency, TonqiXod, Triangle.