Міжнародны ПЭН заклікае пісьменнікаў усяго свету падтрымаць Ігара Логвінава


Міжнародны ПЭН глыбока ўстурбаваны з нагоды вялізнага штрафу, накладзенага “за незаконную дзейнасць” на Ігара Логвінава, лаўрэата міжнароднай выдавецкай прэміі і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Міжнародны ПЭН глыбока ўстурбаваны з нагоды вялізнага штрафу, накладзенага “за незаконную дзейнасць” на Ігара Логвінава, лаўрэата міжнароднай выдавецкай прэміі і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

“Мы заклікаем прызнаць Ігара Логвінава невінаватым, адмяніць штраф і дазволіць выдаўцу прадоўжыць сваю справу, не чынячы яму палітычна матываваных перашкодаў у рэгістрацыі”.

Міжнародны ПЭН-клуб заклікае пісьменнікаў дзяліцца гэтай навіной на Facebook, Twitter і ў іншых сацыяльных сетках, пісаць лісты пратэсту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваць навіну ў мясцовых СМІ і па магчымасці дапамагчы Ігару Логвінаву заплаціць штраф.

Поўны тэкст адозвы Міжнароднага ПЭН-клуба можна знайсці тут.